5 траўня 2024, Нядзеля, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злодзей выносіў ноўтбукі з менскіх школ

2
Злодзей выносіў ноўтбукі з менскіх школ

Затрыманы 30-гадовы непрацуючы менчук, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжоў са школ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Ленінскага РУУС.

Зламыснік спецыялізаваўся на крадзяжах ноўтбукаў і асабістых рэчаў настаўнікаў, пакінутых у навучальных класах. Як правіла, ён пранікаў у памяшканні, узломваючы замкі дзвярэй, а таксама карыстаўся нядбайнасцю тых, хто пакідаў аўдыторыі незамкнутымі. Пры гэтым малады чалавек стараўся «працаваць» прадуктыўна. Толькі з адной школы яму атрымалася выкрасці матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму больш за 20 млн. рублёў.

У цяперашні час у дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 205 ч.1 («Крадзеж») КК РБ. Зламыснік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Прававую ацэнку яго дзеянням зараз даюць у раённым аддзеле следчага камітэта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках