5 траўня 2024, Нядзеля, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сланы ўчынілі перапалох у Гродна (Відео)

18

Сланы, якія незразумела адкуль узяліся, вырашылі пагуляць па абласным цэнтры.

Людзі, якім сустрэліся жывёлы, былі здзіўленыя іх з'яўленнем, бо ў Гродзенскім заапарку іх не было, перадае тэлеканал ОНТ.

«Выходзіш з гіпермаркета з куплямі, а насустрач табе - велічэзная жывёла. І не адна. А пара. Першыя думкі, вядома, дзе хавацца?! А затым - адкуль у горадзе сланы?! Верагодна, з заапарка! Але сярод гадаванцаў гродзенскага звярынца сланоў не значыцца. Аказалася, ніякіх уцёкаў не было. Проста ў Гродна на гастролі прыехаў перасоўны цырк. А пакуль яго работнікі разгружалі і ўсталёўвалі арэну, сланы выйшлі пагуляць. І прыцягнулі да сябе павышаную ўвагу наведвальнікаў гіпермаркета, і аўтамабілістаў - гандлёвы цэнтр знаходзіцца побач з адным з галоўных гарадскіх праспектаў».

На шчасце, аварый з-за адцягненасці ўвагі кіроўцаў не адбылося.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках