6 траўня 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ААН абараняе гомельскага апазіцыянера

7
Камітэт ААН абараняе гомельскага апазіцыянера

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы Уладзіміра Сякеркі на правядзенне мірнага сходу.

Адпаведнае рашэнне ад 28 кастрычніка бягучага года даступна ў Інтэрнэце, піша праваабарончы сайт «Гомельская весна».

У Камітэт ААН Уладзімір Сякерка паскардзіўся пасля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Гомельскі гарвыканкам забараніў яму як і іншым 45 актывістам правесці яшчэ ў 2007 годзе ў абласным цэнтры серыю масавых мерапрыемстваў супраць прыняцця закона аб адмене льгот для шэрагу катэгорый грамадзян.

Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі тады ад дэмакратаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў і хуткай дапамогі.

Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладвае абмежаванне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыццяўленню права, а не ствараць дадатковыя перашкоды.

На падставе рашэння Камітэта ААН урад павінен забяспечыць ахвяры парушэння эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы поўнае пакрыццё выдаткаў і належную кампенсацыю, а таксама абавязана не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні.

Акрамя таго, беларускія ўлады абавязаныя змяніць нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыку яго прымянення такім чынам, каб забяспечыць кожнаму права на свабаду правядзення мірных сходаў.

Прынятае рашэнне ўрад Беларусі павінен апублікаваць у афіцыйных СМІ і выканаць яго на працягу 180 дзён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках