7 траўня 2024, aўторак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі абаранілі сад у Курасоўшчыне ад ушчыльнення

6
Менчукі абаранілі сад у Курасоўшчыне ад ушчыльнення

Жыхары мікрараёна абаранілі сад на тэрыторыі 3-й дзіцячай клінічнай лякарні ад меркаванай забудовы.

Як стала вядома сайту charter97.org, на гэтым тыдні былі падведзеныя вынікі грамадскага абмеркавання «Месца размяшчэння зямельнага надзела для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў на вуліцы Кіжаватава», якое адбывалася з 6-га да 26-га жніўня гэтага года. Супраць рэалізацыі праекта было сабрана 5400 подпісаў менчукоў.

У пратаколе грамадскага абмеркавання адзначана: «Улічваючы нязгоду жыхароў Менска з меркаваным будаўніцтвам жылых дамоў, уважаем за немэтазгоднае рэкамендаваць да рэалізацыі прапанаваную УП «Мінскграда» канцэпцыю размяшчэння трох шматкватэрных жылых дамоў з агульнай колькасцю кватэр - 288 на вольнай ад забудовы тэрыторыі на вул.Кіжаватава».

Нягледзячы на пазітыўную пастанову для мясцовых жыхароў, у пратаколе адзначана, што пляцоўка перспектыўная для асваення рознымі аб'ектамі.

«Гэта было няпростае грамадскае абмеркаванне. Спачатку прадстаўніка «Еўраперспектывы» Віктара Янчурэвіча і яшчэ адну мясцовую жыхарку ўключылі ў склад камісіі, потым абодвух выключылі без тлумачэння прычын. Падпісанне выніковага пратаколу зацягвалася, бо пастанова камісіі і рэкамендацыі ўзгадняліся ў Менгарвыканкаме. Мы замовілі экспертызу стану саду ў «Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі». У экспертнай выснове гаворыцца, што «пасадкі знаходзяцца ў добрым стане (індэкс жыццёвага стану (99,1 %), што адпавядае катэгорыі здаровыя», і што «варта ўлічваць той факт, што ва ўмовах горада зялёныя насаджэнні, асабліва вакол дзіцячых лячэбных і выхаваўчых устаноў, варта максімальна захоўваць і падтрымліваць у добрым стане». Таму мы не згодныя з перспектывай асваення гэтай тэрыторыі пад забудову», - паведаміў актывіст «Еўраперспектывы» Дзяніс Кобрусеў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках