4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Курасоўшчыны пратэстуюць супраць высечкі парку

23
Жыхары Курасоўшчыны пратэстуюць супраць высечкі парку

Менчукоў абурыла прапанова забудоўніка адпраўляцца ў вёску тым, хто незадаволены ўшчыльненнем.

Людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы парку каля Шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі трох шматпавярховікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Мясцовыя жыхары кажуць, што пастанову аб высечцы дрэў гарадскія ўлады прынялі без уліку іх меркавання. Людзей нават не запрасілі на прэзентацыю праекта.

Са слоў жыхароў, парк - адзінае для іх месца адпачынку. Людзі таксама абурыліся пісьмовым зваротам забудоўніка, у якім той напісаў, што калі хто не задаволены, то няхай з'язджае ў вёску.

На думку жыхароў мікрараёна, гарадскім уладам варта было б заняцца сацыяльнай інфраструктурай, а не ўшчыльняць жылую забудову. Тут не стае школ, гандлёвых кропак, месцаў для адпачынку. Яны пачалі збор подпісаў да гарадскіх улад і ў адміністрацыю Лукашэнкі. На наступны сход яны збіраюцца запрасіць прадстаўнікоў улады.

Канфлікты паміж забудоўнікам і жыхарамі шэрагу менскіх раёнаў набываюць усё большыя маштабы. Людзі незадаволеныя палітыкай ушчыльнення ўжо сфармаваных жылых кварталаў. Стыхійныя мітынгі пратэсту праходзяць у шмат якіх мікрараёнах Менска.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках