3 траўня 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантроль за праходжаннем тэхагляду ўзмоцняць з 20 лістапада

9
Кантроль за праходжаннем тэхагляду ўзмоцняць з 20 лістапада

Спецыялісты УП «Белтэхагляд», УДАІ МУС і Транспартнай інспекцыі Мінтранса 20 лістапада адкрыюць рэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд».

Будзе ўзмоцнены кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.

«Рэйдавыя групы, у склад якіх увойдуць супрацоўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і прадпрыемства «Белтэхагляд», будуць у першую чаргу звяртаць увагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазваленчай налепкі на ветравым шкле, а таксама, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па вонкавым выглядзе», - удакладнілі спецыялісты.

У сталіцы і абласных цэнтрах асаблівая ўвага будзе нададзеная транспартным сродкам, у якіх перавозяць пасажыраў, і аўтамабілям-таксі, піша БелТА.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Сума штрафу за такое парушэнне складае да двух базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер складае Br130 тыс.)

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках