5 траўня 2024, Нядзеля, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў не захацеў гаварыць з Мясніковічам

45
Мядзведзеў не захацеў гаварыць з Мясніковічам

Прэм'ер-міністр Расеі адмовіўся ад асабістай сустрэчы з беларускім прэм'ерам.

У Санкт-Пецярбургу 20 лістапада пройдзе чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

На ім расейскую дэлегацыю ўзначаліць прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў апараце ўрада, Дзмітрый Мядзведзеў таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі з Малдовы, Украіны, Кыргызстана і Арменіі. Прэм'ер-міністрам трэба будзе разгледзець ход рэалізацыі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў рамках СНД.

Сустрэчы з беларускім калегам графікам расейскага прэм'ера не прадугледжана. Аднак плануецца, што па заканчэнні пасяджэння Мядзведзеў дасць сумесную прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрамі Украіны і Беларусі.

Нагадаем, 26 жніўня ў Беларусі быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Напярэдадні арышту ён знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках