5 траўня 2024, Нядзеля, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч выпрошваў нафту ў Мядзведзева

47
Мясніковіч выпрошваў нафту ў Мядзведзева

Нафтавы баланс застаецца адной з найважнейшых праблем для ўлады Беларусі.

Міхаіл Мясніковіч і старшыня ўрада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пытанні, звязаныя з нафтавымі балансамі на перыяд да канца года, а таксама на 2014 год. Сустрэча прайшла сёння ў рамках пасяджэння Рады кіраўнікоў урадаў СНД у Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.

«Мы дамовіліся аб тым, што расейскім бокам бліжэйшым часам будуць закончаныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры прадаўжэння на 2014 год нормаў пагаднення аб размеркаванні вывазных мыт на нафтапрадукты», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што з расейскім калегам абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, дамовіліся аб правядзенні ў гэтым годзе пасяджэння Рады міністраў «саюзнай дзяржавы».

Як адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, сёння была дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб механізме спагнання утылізацыйнага збору на ўмовах, прымальных для Беларусі.

Таксама кіраўнікі ўрадаў разгледзелі пытанні, звязаныя з далейшай працай над інтэграцыйнымі праектамі.

Агулам, са слоў Міхаіла Мясніковіча, сустрэча ўнесла вялікую дакладнасць у пытанні развіцця двухбаковых стасункаў: у выніку дыскусіі знойдзеныя падыходы, якія будуць выгадныя як Беларусі, так і Расеі. Больш падрабязнай інфармацыі аб выніках сустрэчы не паведамляецца.

Сёння раніцай з'явілася інфармацыя пра тое, што сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу не будзе.

Раней паведамлялася, што Беларусь у 2014 разлічвае імпартаваць з Расеі 23 млн тон нафты і 22,2 кубаметраў прыроднага газу.

Меркавалася, што профільныя ўстановы павінны былі на мінулым тыдні абмеркаваць выкананне паліўнага балансу на 2013 год з улікам чаканай пераацэнкі аб'ёму паставак. Пасля таго Беларусь і РФ пачнуць абмеркаванне балансу паставак на 2014 год.

Са слоў першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Анатоля Філонава, у 2013 годзе беларускі бок не атрымае з РФ указаных у балансе 23 млн тон нафты. Ён нагадаў, што ў верасні 2013 года Беларусь праз скарачэнні Расеяй аб'ёмаў транспартавання нафты праз трубаправод «Дружба» недаатрымала з Расеі 400 тыс тон нафты.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках