18 траўня 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уралкалій» вітае экстрадыцыю Баўмгертнера

10
«Уралкалій» вітае экстрадыцыю Баўмгертнера

Кампанія гатовая аказаць садзейнічанне следству.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце «Уралкалію».

«ААТ «Уралкалій» аб'яўляе аб тым, што Генеральны дырэктар кампаніі, Уладзіслаў Баўмгертнер, быў экстрадаваны з Беларусі ў Расею ў сувязі з расследаваннем, якое праводзіцца расейскімі следчымі органамі. Кампанія вітае вяртанне Баўмгертнера ў Расею і гатовая аказаць неабходнае садзейнічанне следству», - гаворыцца ў паведамленні.

Ва «Уралкаліі» адзначаюць, што пазіцыя кампаніі наконт Уладзіслава Баўмгертнера застаецца нязменнай.

«Кампаніі не вядомыя якія-небудзь звесткі, якія прымусілі б яе змяніць сваю пазіцыю ў дачыненні да Генеральнага дырэктара. Кампанія і Савет дырэктараў уважліва сочаць за развіццём сітуацыі і праінфармуюць аб далейшым развіцці падзей», - адзначаюць у кампаніі.

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт, удакладненае абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», ён пакінуты пад хатнім арыштам.

У кастрычніку таксама ў дачыненні да Баўмгертнера Басманным раённым судом Масквы завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 22 кастрычніка 2013 года ў ходзе двухбаковых кансультацый прадстаўнікам Генпракуратуры Беларусі быў перададзены запыт аб яго выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Экстрадыцыі і вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера неаднаразова патрабавалі прадстаўнікі ўлады Расейскай Федэрацыі.

21 лістапада ён быў экстрадаваны ў Расею.

Фота з архіва

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках