19 траўня 2024, Нядзеля, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

4
У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

Канцэрт беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча трапіў пад забарону.

Канцэрт павінен быў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама Віктарам Палушкіным. Аднак напярэдадні канцэрта ў райвыканкам патэлефанавалі з вобласці і канцэрт забаранілі, піша ПЦ «Вясна».

У райвыканкаме тэрмінова правялі нараду з высвятленнем, хто арганізаваў канцэрт «апазіцыянера». Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях райвыканкама Пётр Пяткевіч спрабаваў абвінаваціць у палітычнай недальнабачнасці дырэктара Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Валянціну Крук, абвінавачваючы яе ў тым, што з ім, «гэтакім вельмі важным начальнікам», не ўзгаднілі правядзенне канцэрту. Пяткевіч запатрабаваў звольніць Валянціну Крук з пасады дырэктара Цэнтра.

Дырэктар Цэнтра рамёстваў адказала, што канцэрт, як звычайна, узгадняўся з аддзелам культуры райвыканкама, з нагоды яе працы да яе ніякіх прэтэнзій няма і сама звальняцца яна не будзе. Полацкія прыхільнікі творчасці Змітра Вайцюшкевіча абураныя паводзінамі ўладаў, якія сарвалі іх сустрэчу з папулярным беларускім артыстам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках