19 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Елачныя базары адкрыюцца ў Менску 23 снежня

3
Елачныя базары адкрыюцца ў Менску 23 снежня

Елачныя базары адкрыюцца 23 снежня і будуць працаваць да 31 снежня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Набыць натуральныя елкі можна будзе на 10 агульнагарадскіх базарах:

па вул. Жылуновіча, 4,
пр. Ракасоўскага, 2,
пр. ім. газеты «Праўда», 40,
вул. Казінца, 6а,
бульвары Трактарабудаўнікоў,
вул. Шугаева, 3/1,
вул. Я.Коласа, 67,
вул. Прытыцкага, 42,
вул. Няміга, 8,
пр. Пераможцаў, 4.

Кірмашы будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку і выходных дзён.

Дадатковыя пляцоўкі для арганізацыі выязнога гандлю навагоднімі прыгажунямі вызначаць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. У цяперашні час з ляснымі гаспадаркамі Менскай вобласці прапрацоўваюцца пытанні заключэння дамоваў на пастаўку натуральных елак.

Гандлёвыя арганізацыі Менска ў шырокім асартыменце прапануюць пакупнікам навагоднія цацкі, гірлянды, мішуру, падарункавыя наборы, сувеніры, кандытарскія вырабы. Прапануюцца таксама дзесяткі відаў елак са штучных матэрыялаў, у тым ліку дэкараваныя. Рознічныя кошты на іх разлічаныя на пакупнікоў з розным узроўнем даходаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках