17 траўня 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі патрабуюць ад Пракаповіча прывезці тавары з Кітая

53
Прадпрымальнікі патрабуюць ад Пракаповіча прывезці тавары з Кітая

ІП адрэагавалі на заклік віцэ-прэм'ера «не класціся пад Расею і закупляць тавары ў Кітаі».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з прадпрымальнікаў.

«Індывідуальныя прадпрымальнікі Барысава пачулі Пятра Пракаповіча. Яны падрыхтавалі заяўкі на закупкі імпартных тавараў і будуць прасіць тэрміновай сустрэчы з прадстаўнікамі Мінгандлю і Белкаапсаюза для таго, каб перадаць іх. А так як па словах Пракаповіча кантэйнер з таварам з Кітая ідзе чатыры дні, то прадпрымальнікі лічаць, што прыняць такія заяўкі і прывезці тавар Мінгандлю і Белкаапсаюз павінны паспець да 1 снежня», - адзначыў ён.

Мужчына дадаў, што прадпрымальнікі таксама спадзяюцца на тое, што ўвесь тавар будзе не толькі сертыфікаваным і з усімі суправаджальнымі дакументамі, але і значна танней.

«ІП лічаць, што зацікаўленыя органы могуць цяпер не толькі на словах, але і на справе пацвердзіць хуткасць падобных закупак, нізкі кошт, а галоўнае -«клопат пра бяспеку спажыўцоў». Да падобнай ініцыятывы нас вымусілі бесперапынныя праверкі рынкаў», - сказаў на заканчэнне чытач.

Нагадаем, узмоцненыя праверкі з розных прычын, якія суправаджаюцца канфіскацыяй тавараў, пачаліся на рынках Беларусі 1 лістапада.

Улады таксама сарвалі правядзенне 25 лістапада форуму прадпрымальнікаў, на якім ІП збіраліся абмеркаваць сітуацыю, звязаную з увядзеннем у наступным месяцы новых правілаў гандлю. Яны незадаволеныя тым, што з 1 снежня 2013 года яны не змогуць прадаваць тавары, якія не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках