19 траўня 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная запазычанасць дасягнула 144 трыльёнаў рублёў

16
Дзяржаўная запазычанасць дасягнула 144 трыльёнаў рублёў

Дзяржаўная завінавачанасць Рэспублікі Беларусь павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2013 на 15,9 трлн рублёў, або на 12,3%.

Яна склала 144,6 трлн рублёў, паведамляе БелаПАН.

Замежная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 лістапада 2013 склала 12,2 млрд даляраў ЗША, павялічылася з пачатку года на 144,6 млн даляраў, або на 1,2% (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд 776,4 млн даляраў: 880 млн даляраў крэдыту АКФ ЕўрАзЭС; 407,2 млн даляраў дзяржаўнага экспартнага крэдыту ўрада Расеі, які выдаецца для будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 368,8 млн даляраў крэдытаў банкаў КНР; 120,4 млн. даляраў крэдытаў Сусветнага банка.

Сплата замежнай дзяржаўнай запазычанасці з пачатку 2013 склала 1 млрд 629 млн даляраў ЗША: 1 млрд 393,1 млн даляраў - крэдыт стэнд- бай МВФ; 112,5 млн даляраў - крэдытаў урада Расеі; 48,8 млн даляраў - крэдыту Банка эканамічнага і сацыяльнага развіцця Венесуэлы; 67,5 млн даляраў - крэдытаў банкаў КНР; 7,1 млн даляраў - іншых замежных дзяржаўных пазык.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 лістапада 2013 года склала 32,7 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 6,9 трлн рублёў, або на 26,6% (з улікам курсавых розніц).

Павелічэнне ўнутранай дзяржаўнай запазычанасці ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб і зніжэннем афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да даляра ЗША.

Фота: EPA

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках