18 траўня 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: «Дзяды» - гэта духоўная крыніца для беларусаў

7
Віталь Рымашэўскі: «Дзяды» - гэта духоўная крыніца для беларусаў

Той факт, што людзі штогод выходзяць у гэты дзень на вулічную акцыю, паказвае, што ў «Дзядоў» ёсць патэнцыял, які аб'ядноўвае, мяркуе палітык.

Пра гэта сустаршыня аргкамітэту ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заявіў у каментары БелаПАН 3 лістапада падчас шэсця да месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Каментуючы акцыю апазіцыі з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды», якая праходзіць сёння, ён адзначыў, што ў гэтым годзе людзей сабралася няхай не значна, але менш, чым у мінулым, і гэта - негатыўны момант. «У мінулым годзе было не вельмі добрае надвор'е, а цяпер - проста выдатнае. Таму спісаць усё на надвор'е не атрымаецца», - сказаў палітык. З ягоных слоў, нягледзячы на тое, што палітычныя сілы Беларусі вядуць актыўныя дэбаты наконт праблемы Курапатаў, прыцягнуць шырокую ўвагу грамадскасці да яе не ўдалося.

У гэтым Рымашэўскі бачыць і віну БХД. «З пытання Курапатаў пачаўся беларускі народны рух, нацыянальная самасвядомасць. «Дзяды» - гэта духоўная крыніца для беларусаў», - падкрэсліў сустаршыня аргкамітэту БХД. На пытанне, ці могуць «Дзяды» аб'яднаць вакол сябе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, палітык адказаў, што «патэнцыял у гэтым ёсць». «Наша шматпакутная гісторыя павінна была б даўно аб'яднаць вакол сябе беларускі народ, бо беларусам няма чаго дзяліць», - сказаў Рымашэўскі. Аднак, дадаў ён, пакуль згоды ў гэтым пытанні да канца няма нават сярод прадстаўнікоў правых сіл. Але, той факт, што людзі штогод выходзяць у гэты дзень на вулічную акцыю, паказвае: у «Дзядоў» ёсць патэнцыял, які аб'ядноўвае, рэзюмаваў Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках