17 траўня 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камеры знялі збіццё грамадзян «Беркутам» у месцах, далёкіх ад Майдана (Відэа)

66

Камеры назірання зафіксавалі збіццё «Беркутам» людзей за паўкіламетра ад Майдана.

Падчас ранішняга разгону Еўрамайдана супрацоўнікі «Беркута» даганялі і збівалі маніфестантаў на вялікай адлегласці ад Майдана Незалежнасці, дзе акцыя пратэсту нібыта замінала ўсталёўванню навагодняй елкі.

У прыватнасці, збіццё людзей зафіксавалі камеры назірання на Крэшчаціку, 19а. Гэты будынак знаходзіцца на адлегласці каля 400 метраў ад Майдана ля ўваходу ў станцыю метро «Крэшчацік», перадае zn.ua.

Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, разганялі Еўрамайдан супрацоўнікі «Беркута» з Крыму. Усяго ў нападзе на мірных дэманстрантаў ўдзельнічалі блізу тысячы «беркутаўцаў».

Як паведамлялася, а 4 гадзіне раніцы 30 лістапада супрацоўнікі «Беркута» разагналі Еўрамайдан ў цэнтры Кіева, ужыўшы брутальную сілу. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 35 чалавек. 21 чалавек з тых, хто звярнуўся быў дастаўлены ў бальніцы, дзе ім аказалі неабходную дапамогу. З іх 7 чалавек былі шпіталізаваныя, з іх частку ўжо выпісалі.

Дацкі журналіст засняў таксама, як «беркутовцы» б'юць людзей, якія ляжаць на зямлі і не супраціўляюцца.

Разгон дэманстрацыі ўжо асудзілі лідэры ўкраінскай апазіцыі, а таксама міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт і амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайет.

Былы амбасадар ЗША ў Украіне Стывен Пайфэр мяркуе, што ўжыванне сілы ўкраінскіх уладаў у дачыненьні да дэманстрантаў прывядзе да ізаляцыі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з боку ЗША і ЕЗ.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках