8 траўня 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам Mercedes сутыкнуўся з двума цягнікамі

19

Аўтамабіль заціснула паміж пасажырскім і грузавым цягнікамі.

ДТЗ адбылося ўвечары 3 лістапада на чыгуначным пераездзе станцыі Аляхновічы ў Маладзечанскім раёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«Устаноўлена, што ў 22:45 на неахоўным чыгуначным пераездзе, абсталяваным гукавой і светлавой сігналізацыяй, у вёсцы Аляхновічы адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Мерсэдэс S320» з нумарамі Расейскай Федэрацыі і пасажырскім цеплавозам «Калінінград - Масква» (17 вагонаў). З прычыны ўдару аўтамабіль апынуўся заціснутым паміж дадзеным цеплавозам і грузавым цеплавозам, якія рухаліся ў сустрэчным кірунку па маршруце «Асіповічы - Маладзечна», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасажыры і персанал цеплавозаў не пацярпелі. Чыгуначнае палатно не пашкоджана, цеплавозы атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні, змаглі працягваць рух.

У выніку ДТЗ у легкавым аўтамабілі «Мерсэдэс» загінулі тры чалавекі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Пацярпеў яшчэ адзін мужчына, таксама жыхар Беларусі, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.

У 02:19 рух цягнікоў быў адноўлены. Затрымка ў руху 6 грузавых і 9 пасажырскі цягнікоў склала да 3 гадзін 40 хвілін.

Работнікі МНС праводзілі работы па прадухіленні ўзгарання разлітага ГЗМ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках