5 траўня 2024, Нядзеля, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таронта адзначылі «Дзяды»

3 лістапада ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры Таронта адзначылі «Дзяды».

Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі першае шэсце ў Курапаты, якое прайшло 25 гадоў таму ў 1988-м годзе, а таксама тое, што ў 1994-м годзе Курапаты наведаў тагачасны прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, перадае «Радыё Свабода».

Былы старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева расказала аб гістарычнай ролі дзейнасці Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

«Неабходна не забываць пра гісторыю Айчыны, раз за разам успамінаць яе вызначальныя этапы, падзеі, асобы. Бо, калі праўду не казаць, яна знікне», - заявіў сакратар парафіяльнай рады Алесь Кот.

Алесь Кот
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках