3 траўня 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Умовы ў турме на Акрэсціна пагоршыліся

22
Зміцер Дашкевіч: Умовы ў турме на Акрэсціна пагоршыліся

З ізалятара на Акрэсціна выйшаў былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Ля турмы актывіста сустракалі больш за два дзясяткі чалавек, сябры з «Маладога фронту», журналісты. Міліцыянты сачылі за сустрэчай, але на гэты раз нікога не затрымлівалі.

Пра трое сутак на Акрэсціна Зміцер Дашкевіч сказаў, што здзіўлены пагаршэннем умоў у гэтай турме, у прыватнасці тым, што там пачалі эканоміць на харчаванні зняволеных:

«У дзень затрымання не кормяць і даводзілася дзяліць пайку», - сказаў ён «Радыё Свабода».

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы апоўдні 6 лістапада падчас збору подпісаў за перайменаванне менскай вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую. Суддзя Цэнтральнага суду Менску Валерый Есьман прысудзіў актывіста да 3 дзён арышту нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. Дашкевіч кажа, што пратакол аб затрыманні быў сфальсіфікаваны.

Фота: Барыс Гарэцкі

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках