17 траўня 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Metallica устанавіла рэкорд бясшумным канцэртам у Антарктыдзе (Відэа)

18
Metallica устанавіла рэкорд бясшумным канцэртам у Антарктыдзе (Відэа)

Культавы амерыканскі рок-гурт Metallica адыграў канцэрт у Антарктыдзе, устанавіўшы рэкорд.

Музыкі сталі першым і адзіным калектывам у свеце, які за год здолеў выступіць на ўсіх сямі кантынентах, паведамляецца на афіцыйным сайце каманды, паведамляе РБК.

Як піша часопіс Billboard, выступленне адбылося на аргентынскай навуковай станцыі «Карлін», у велізарным намёце, куды змаглі ўмясціцца не толькі музыкі, але і 120 іх прыхільнікаў – навукоўцаў, якія працуюць на кантыненце, а таксама фанатаў Metallica, што выйгралі спецыяльны конкурс.

Канцэрт пад назвай Freeze 'Em All (па аналогіі з дэбютным студыйным альбомам рокераў Kill' Em All) доўжыўся каля гадзіны. Нягледзячы на суровыя ўмовы, гурт выступіў без праблем. Гледачы шоў слухалі музыку праз навушнікі, каб гучнымі гукамі не патурбаваць мясцовую фауну. Metallica выканала ў ходзе антарктычнага канцэрту 10 сваіх хітоў.

Адзначым, што амерыканскіх рокераў нельга назваць першым гуртом, які выступіў у Антарктыдзе. Іх апярэдзіў калектыў Nunatak - у 2007 годзе група з пяці брытанскіх навукоўцаў адыграла на кантыненце свой канцэрт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках