12 траўня 2024, Нядзеля, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнер пераведзены пад хатні арышт

36
Баўмгертнер пераведзены пад хатні арышт

Гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер рашэннем суда змешчаны пад хатні арышт у Маскве.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік сталічнага ФСВП Сяргей Цыганкоў.

«Сёння Басманны суд змяніў меру стрымання ў дачыненні да Уладзіслава Баўмгертнера на хатні арышт да 20 студзеня 2014 года», - сказаў Цыганкоў у аўторак «Інтэрфаксу».

Паводле яго слоў, Баўмгертнер будзе лічыцца за крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, «да яго будзе ўжытая стацыянарная кантрольная прылада (электронны бранзалет), якая дазволіць адсочваць яго знаходжанне ў кватэры».

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Менску ў канцы мінулага лета. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Следчыя органы РБ лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера, які таксама з'яўляецца старшынёй назіральнага савета «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК), і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры да $100 млн. Праз некаторы час СК Расеі ўзбудзіў крымінальную справу супраць гендырэктара «Уралкалію» для таго, каб экстрадаваць Баўмгертнера ў Расею.

Ён быў экстрадаваны ў Расею 22 лістапада і ўтрымліваўся ў адным з маскоўскіх СІЗА.

Крымінальная справа Баўмгертнера зараз знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расеі. Гендырэктар «Уралкалію» абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкула 33, часткай 2 артыкула 201 КК РФ, а менавіта ў тым, што, «з'яўляючыся асобай, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай арганізацыі, выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак законным інтарэсам гэтай арганізацыі і ў мэтах здабывання выгод і пераваг для сябе і іншых асоб, што пацягнула цяжкія наступствы».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках