18 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч паабяцаў заўтра пачаць перамовы з ЕЗ

53
Януковіч паабяцаў заўтра пачаць перамовы з ЕЗ

Украіна заўтра мерыцца пачаць перамовы ў Брусэлі для падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам.

Пра гэта Віктар Януковіч заявіў падчас сустрэчы з трыма былымі прэзідэнтамі Ўкраіны, паведамляе ЎНІАН.

«Мабыць, заўтра паедзе наша рабочая група на чале з нашым першым віцэ-прэм'ер-міністрам Арбузавым у Брусэль, і пачнецца праца супольнай рабочай групы. Еўрапейская камісія прапанавала нам пачаць гэтую працу», - сказаў Януковіч.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што падчас перамоў Кіеў будзе імкнуцца дасягнуць умоў, якія б задавальнялі эканоміку краіны.

«Мэта вельмі простая - мы хочам дасягнуць умоў, якія б задавальнялі сёння Украіну, украінскіх таваравытворцаў, народ... стваралі б умовы для развіцця краіны», - адзначыў Януковіч. Ён падкрэсліў, што падчас перамоў трэба будзе прааналізаваць умовы ва ўсіх таварных групах. «Аб усіх таварных групах мы будзем весці перамовы з ЕЗ. Падыход будзе аднолькавы», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Януковіч таксама не выключыў, што пасля аналізу ўмоў пагаднення Украіна будзе ініцыяваць іх перагляд. «Калі яны (умовы) не будуць нас задавальняць, гэтыя ўмовы мы будзем патрабаваць змяніць», - заявіў ён.

Нагадаем, 21 лістапад Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову прыпыніць працэс падрыхтоўкі да ўкладання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася падпісаць 29 лістапада на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства», што выклікала акцыі грамадзянскага пратэсту па ўсёй краіне. У ноч з 29 на 30 лістапада спецпадраздзяленне «Беркут» разагнала акцыю ў падтрымку еўраінтэграцыі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, што справакавала самыя маштабныя акцыі грамадзянскага пратэсту ў гісторыі Украіны з удзелам больш як мільёна чалавек у сталіцы і правядзенне мітынгаў у іншых буйных гарадах краіны.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках