6 траўня 2024, панядзелак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Мы будзем змагацца далей

15
Віталь Клічко: Мы будзем змагацца далей

Адзін з лідараў украінскай апазіцыі распавёў пра планы.

Нямецкая газета Bild публікуе інтэрв'ю лідара ўкраінскага пратэстнага руху, баксёра-цяжкавагавіка Віталя Клічко.

«Яшчэ ўвечары ўрад паводзіў сябе так, быццам ён хоча сесці з намі за стол перамоваў. Але потым (гэта было ўчора раніцай) прэзідэнт Віктар Януковіч зноў паказаў сапраўдны твар: паслаў сваіх катаў на плошчу Незалежнасці! - успамінае Клічко падзеі пазамінулай ночы. - Я як раз прыйшоў дадому, хацеў нарэшце ненадоўга прылегчы. Каля гадзіны ночы ў мяне зазваніў тэлефон. Гэта быў мой аднапартыец з месца падзей, ён сказаў, што справа прымае сур'ёзны абарот. Я адразу ж вярнуўся на Майдан, дапамагаў абараняць плошчу, стаў у жывы ланцуг».

Тое, што адбылося ў цэнтры Кіева ў ноч на сераду, Клічко называе «паляваннем ўрада на мірных грамадзян». «Для ўсіх дэманстрантаў, і для мяне таксама, гэта была жудасная ноч, - прызнае баксёр. - Паліцыю ў рэшце рэшт адвялі - гэта адбылося толькі таму, што нас было для іх занадта шмат».

«Януковіч працягвае баязліва чапляцца за Расею, паводзіць сябе як марыянетка Пуціна, таму што яму, па ўсёй бачнасці, была абяцаная падтрымка ў перадвыбарнай гонцы... Януковіч не можа і не хоча адкрыцца Еўразвязу, ён гэта ўжо неаднаразова даказаў. Таму мы будзем змагацца далей», - сказаў на заканчэнне Клічко.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках