На Еўрамайдан выйшаў музычны «Беркут» (Відэа)
16- 12.12.2013, 12:02
- 19,285
Студэнты кансерваторыі прынеслі на Майдан фартэпіяна і іграюць Рэвалюцыйны эцюд Шапэна.
Супрацоўнікі кіеўскай кансерваторыі перадалі на Еўрамайдан ў Кіеве фартэпіяна - для ўзняцця баявога духу і творчага развіцця.
Дацягнуць не самы лёгкі з музычных інструментаў да КГГА дапамаглі мітынгоўцы, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.
«Расступіцеся! Музычны «Беркут»!», - звярталіся актывісты да мінакоў, расчышчаючы дарогу для інструмента.
Ужо пад сценамі КГГА студэнтка кансерваторыі Антуанэта выканала рэвалюцыйны эцюд Шапэна. «У нас еўрапейская краіна, а ў Еўропе цэніцца не толькі сучасная, але і класічная музыка», - сказала яна. Людзі мастацтва паабяцалі аказваць Еўрамайдану духоўную падтрымку.