14 траўня 2024, aўторак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Варанок» у саўне (Аўдыё)

8

Прэзентацыю свайго новага альбома «Варанок» Зміцер Вайцюшкевіч вырашыў зрабіць у адной з менскіх саўнаў.

Каб падкрэсліць сардэчнасць сваёй працы, апрануты ў белы касцюм спявак сустрэў журналістаў з шырокай усмешкай на вуснах, піша tuzin.fm.

Ён запрасіў прадстаўнікоў прэсы ў адну з менскіх саўнаў, набыў шашлыкі і піва. «Шчыра сказаць, хвалююся, таму што даўно прэс-канферэнцый не даваў, - панізіўшы голас прызнаецца спявак і тут жа гучна запрашае ўсіх частавацца. - Заўважце, усё без спонсараў!».

Новая праграма «Варанок» выканана ў жанры шансона і запісана разам з музыкамі WZ-orkiestra і Apple Tea.

«Ідэя альбома належыць Генадзю Бураўкіну. Спачатку як пачуў, дык мог пакруціць пальцам каля скроні, але тры гады забароны на прафесію зрабілі сваю справу. Я падумаў, што спраўлюся з такой праграмай, хоць прынята лічыць, што песні такога роду павінен спяваць чалавек, які сядзеў. А я таксама быў пакараны, патрапіўшы ў «чорныя спісы». Па-другое хацелася зрабіць беларускамоўны альбом у такім жанры, раней ніхто не верыў, што такое магчыма», - распавядае выканаўца.

Зрэшты, меркаваная праграма «турэмнага шансона» з цягам часу трансфармавалася. Да альбома «Варанок» цяпер больш падыходзіць вызначэнне «рэстаранны шансон». У дыск увайшлі шчырыя песні, якія лёгка могуць прыжыцца сярод людзей рознага ўзросту. Разлік не толькі на таксістаў - патэнцыйных спажыўцоў такой музыкі, але і на людзей, «якія заходзяць у «Гіпа» і могуць працягнуць руку да дыска». Словы ўсіх песень напісаў Генадзь Бураўкін, акрамя адной, якая належыць аўтарству Уладзіміра Някляева.

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Варанок» у саўне
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Варанок» у саўне
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Варанок» у саўне
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках