29 красавiка 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя раздавалі расейскія сцягі жыхарам Оршы

162

Трое хлопцаў стаялі на скрыжаванні ў цэнтры горада і раздавалі аўтамабілістам расейскія сцягі.

У Оршы такі несанкцыянаваны пікет быў заўважаны ўпершыню, але ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Менску такія людзі ўжо з'яўляліся. Іх задача раздаць як мага больш сцягоў суседняй дзяржавы, зручных для ўстаноўкі ў машынах. Чым больш такіх сцягоў будзе на панэлях аўтамабіляў беларусаў, тым больш ствараецца ўражанне, што да прысутнасці на тэрыторыі Беларусі агентаў уплыву Расеі людзі ставяцца лаяльна, піша партал orsha.eu.

Адзначым, што далёка не ўсе грамадзяне Беларусі лаяльна ставяцца да раздачы сімвалаў суседняй дзяржавы. Так, у Менску ўжо было некалькі выпадкаў, калі вадзіцеляў грамадскага транспарту пазбаўлялі прэмій і каралі вымовамі за іх устаноўку на панэлі сваіх аўтобусаў.

Фота: orsha.eu
Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках