4 траўня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Сочы

45
Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Сочы

Бліжэйшымі днямі беларускі правадыр наведае перадалімпійскія Сочы.

Беларускі дыктатар і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размова, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні запланаваных 24-25 снежня ў Маскве пасяджэнняў Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады і Вышэйшай Дзяржаўнай рады «саюзнай дзяржавы» абмеркавалі парадак дня далейшых мерапрыемстваў», - адзначаюць у прэс-службе.

Падчас размовы кіраўнікі «прадметна спыніліся на тых пытаннях, аб якіх на самітах будуць прымацца пастановы. Падчас размовы былі закранутыя і актуальныя тэмы двухбаковых стасункаў».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін запрасіў Лукашэнку паглядзець алімпійскія аб'екты ў Сочы, а таксама гатоўнасць да правядзення зімовай Алімпіяды.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Лукашэнка плануе бліжэйшымі днямі азнаёміцца з інфраструктурай Алімпійскіх гульняў у Сочы, а таксама праінспектаваць гатоўнасць беларускіх аб'ектаў да гэтай падзеі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках