17 траўня 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жыткавічах хуліганы размахвалі бензапіламі ў рэстаране

19
У Жыткавічах хуліганы размахвалі бензапіламі ў рэстаране

Двое жыхароў Жыткавічаў зладзілі п'яны дэбош у мясцовым рэстаране «Белая Русь».

«Жыткавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў райцэнтра 1985 г.н. і 1979 г.н., якія падазраюцца ў здзяйсненні злоснага хуліганства», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

«17 снежня падазраваныя, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у зале рэстарана «Белая Русь» размахвалі перад наведвальнікамі заведзенымі бензапіламі. Пасля таго, як афіцыянт патэлефанавала ў міліцыю, парушальнікі грамадскага парадку пакінулі ўстанову», - распавяла Крываногава.

«Неўзабаве яны былі затрыманыя супрацоўнікамі Жыткавіцкага РАУС, якія ўваходзілі ў склад следча-аператыўнай групы, сумесна з супрацоўнікамі палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама», - праінфармавала яна.

Пры аглядзе месца здарэння, працягнула Крываногава, «на першым паверсе будынка рэстарана на дзвярах, якія вядуць на лесвічны пралёт, былі выяўленыя палосавідныя пашкоджанні, характэрныя для ўздзеяння бензапілы».

«Падазраваныя затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Жыткавіцкага РАУС. Пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў матывы сваіх супрацьпраўных паводзінаў патлумачыць адмовіліся», - паведаміла прадстаўнік СК.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках