29 красавiка 2024, панядзелак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: 19 снежня была выкананая задача-мінімум

30
Мікалай Статкевіч: 19 снежня была выкананая задача-мінімум

Увесь свет убачыў «непрымальны характар улады ў сучасным дэмакратычным грамадстве».

Так лічыць Мікалай Статкевіч, адзіны экс-кандыдат у прэзідэнты, які да гэтага часу застаецца за кратамі. Меркаванне асуджанага палітыка перадала ў інтэрв'ю БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч.

«Задача-мінімум, якая ставілася на гэтую кампанію, - паказаць брутальны і непрымальны характар гэтай улады ў сучасным дэмакратычным грамадстве або ў асяроддзі дэмакратычных краін. Што тычыцца выканання задачы-мінімум, то ўлада тут вельмі дапамагла апазіцыі», - перадала Марына Адамовіч меркаванне свайго мужа. У той жа час не выкананай апынулася задача-максімум - пераламаць сітуацыю на сваю карысць.

«Мікалай па-ранейшаму ацэньвае дзеянні людзей, якія выйшлі на плошчу, як дзеянні людзей годных, якія свядома зрабілі свой выбар, і прыйшлі абараняць сябе і сваю будучыню, будучыню сваіх дзяцей. У гэтым сэнсе ні мая, ні яго ацэнка тых падзей ніяк не змянілася», - заявіла жонка палітыка.

Паводле яе слоў, сёння любыя размовы пра дэмакратызацыю і пазітыўныя сігналы з боку ўлады павінны прымацца праз прызму падзей Плошчы, «паколькі гэта - самае яркае сведчанне таго, на што здольная гэтая ўлада».

Апошні ліст, які Марына Адамовіч атрымала ад мужа, датаваны 9 снежня. Паводле яе слоў, ліставанне ў апошні час ускладнілася. Пра стан свайго здароўя Мікалай Статкевіч нічога не паведамляе, бо ўпэўнены, што любая інфармацыя падобнага роду выкарыстоўваецца супраць яго, адзначыла жонка палітыка.

«Апошняе, што я ведаю, - што ў яго камеры чатыры дні не было ацяплення. Але потым Мікалай паведамляў, што батарэі цёплыя», - распавяла Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4. На сённяшні дзень палітык адбыў роўна палову тэрміну свайго пакарання. У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках