26 красавiка 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Мы салідарныя з народам Беларусі

46
ЗША: Мы салідарныя з народам Беларусі

Вашынгтон патрабуе неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі беларускіх палітвязняў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэры Харф, прымеркаванай да гадавіны гвалтоўнага падаўлення дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

«Прайшло тры гады пасля таго як беларускія ўлады пачалі жорсткае падаўленне грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Мы памятаем пра палітвязняў, якія застаюцца за кратамі і паўтараем наш заклік да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і аднаўлення ў палітычных правах. Адзначым сумесную заяву, зробленую нашымі краінамі 1 снежня 2010 года, у якой пацвярджаецца, што павага дэмакратыі і правоў чалавека застаецца галоўнай умовай для паляпшэння двухбаковых адносінаў і мае важнае значэнне для прагрэсу Беларусі і яе грамадзян.

Паколькі мы адзначаем трэцюю гадавіну падзей 19 снежня 2010 года, мы салідарныя з народам Беларусі і пацвярджаем нашу гатоўнасць дапамагчы яму пабудаваць дэмакратычную, квітнеючую і сапраўды незалежную еўрапейскую дзяржаву», - гаворыцца ў заяве.

19 снежня 2010 у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Затрыманні, допыты і арышты актывістаў апазіцыі працягваліся некалькі месяцаў. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзесяткі збітых патрапілі ў бальніцы. У дачыненні да 46 лідараў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты распачалі крымінальныя справы, многія з іх трапілі ў турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, баючыся крымінальнага пераследу.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках