28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае кафэ мяняе кнігі на каву

12
Менскае кафэ мяняе кнігі на каву

Кнігі перададуць дзецям-сіротам.

23 снежня менская кавярня «Амата кава» праводзіць традыцыйны дабрачынны вечар «Мяняем кнігі на каву!». У гэтым годзе акцыя праводзіцца на карысць выхаванцаў школы- інтэрната з Радашковічаў, дзе жыве больш за сто дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Многія з гэтых дзяцей возьмуць удзел у свяце, піша БелаПАН.

Уваход на мерапрыемства вольны. Арганізатары просяць удзельнікаў акцыі прыгатаваць невялікі падарунак для дзяцей з Радашковіцкага дома-інтэрната. Гэта можа быць не толькі кніга, але і навагодні сувенір, настольная гульня, набор для творчасці, усё, што, на ваш погляд, можа падарыць радасць дзіцяці ад 3 да 17 гадоў.

Акрамя таго, у школы-інтэрната ёсць адмысловая неабходнасць у наступных рэчах:

Канцтавары: алоўкі, фламастэры, фарбы, альбомы, сшыткі, пеналы і г.д.;

Электрачайнікі (у любой колькасці) і чайныя сервізы - яны вельмі патрэбныя, каб абсталяваць дзецям «пакоі для чаяванняў»;

Два мікрафона з правадамі - у школе-інтэрнаце шмат будучых артыстаў;

Мячы і любы спартыўны інвентар.

Падарункі будуць перададзеныя прадстаўнікам школы-інтэрната прама на свяце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках