28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Таронта супраць ЧС па хакеі ў Менску

9

Беларускія актывісты пікетавалі Музей хакейнай славы ў Таронта.

Акцыя, як паведамілі сайту charter97.org, яе арганізатары, была прымеркаваная да трэцяй гадавіны разгону Плошчы ў Менску. Беларусы патрабавалі не праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі ў нашай краіне з-за наяўнасці палітвязняў і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі.

Акцыя была арганізаваная «Згуртаваннем беларусаў Канады».

19 снежня 2010 у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Затрыманні, допыты і арышты актывістаў апазіцыі працягваліся некалькі месяцаў. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзесяткі збітых патрапілі ў бальніцы. У дачыненні да 46 лідараў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты распачалі крымінальныя справы, многія з іх трапілі ў турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, баючыся крымінальнага пераследу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках