28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: Калі б у нас было 2,5 мільёна кароў, праблемаў бы не было

163
Пракаповіч: Калі б у нас было 2,5 мільёна кароў, праблемаў бы не было

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч перакананы, што каровы выратуюць беларускую эканоміку.

«У вытворчасці малака ёсць вялікія рэзервы, а мы ўжо два гады топчамся на месцы. Калі б мы маглі сёння мець 2,5 млн кароў, як у 1992 годзе, і кожная карова давала бы 5 тыс. літраў малака, у нас бы наогул сёння ніякіх праблем у эканоміцы не было», - заявіў Пётр Пракаповіч, выступаючы ў пятніцу ў беларускім «парламенце».

Ён адзначыў, што ў 2013 годзе экспарт харчавання перавысіць, як чакаецца, $5 млрд, а за 10 месяцаў 2013 года прафіцыт знешняга гандлю харчаваннем склаў $1,4 млрд, піша «Інтэрфакс».

Пракаповіч дадаў, што лічыць выканальнай задачай выйсці ў 2015 годзе на аб'ёмы экспарту прадуктаў харчавання ў $7 млрд.

Ён таксама паведаміў, што ў 2014 годзе ўзровень дзяржпадтрымкі аграпрамысловага комплексу складзе прыкладна такую ж суму, што і ў 2013 годзе. Паводле яго слоў, у 2014 годзе на фінансаванне дзяржпраграм у сферы АПК плануецца накіраваць Br22-24 трлн. «У бліжэйшыя дні гэтая лічба будзе ўрэгуляваная», - сказаў Пракаповіч.

Ён таксама паведаміў, што ў сакавіку 2014 года пытанні развіцця вёскі будуць разгледжаныя на нарадзе ў кіраўніка. Да гэтага часу ўрад плануе вызначыцца, якімі спосабамі рэструктурызаваць крэдытную запазычанасць прадпрыемстваў АПК, і ўнесці адпаведныя прапановы Лукашэнкі.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках