28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнік напаў на мазыраніна і пашкодзіў яго машыну (Відэа)

35

У Мазыры 17 снежня маёр ДАІ разам з супрацоўнікамі міліцыі спрабавалі прыбраць з месца «Фольксваген», які ўладальнік прыпаркаваў каля свайго гаража.

Гаспадар аўтамабіля здымаў тое, што адбывалася, на відэакамеру, за што паплаціўся. Афіцэр ДПС у званні маёра заявіў, што не хоча трапляць у кадр і прымяніў фізічную сілу ў дачыненні да аператара. Па словах уладальніка «Фольксвагена», падчас прымусовай аперацыі людзі ў пагонах пагнулі крыло машыны, пішуць «Сильные Новости».

Карыстальнікі сацсетак распавялі пра падрабязнасці неадназначнага здарэння. Гараж, каля якога быў прыпаркаваны аўтамабіль, мелі намер знесці. На месцы зносу таксама прысутнічала камісія з выканкама. Па адной з версій, пабудова была незаконнай. Іншыя мазыране лічаць, што гараж перашкаджаў мясцовай жыхарцы.

Пасля працяглых намаганняў супрацоўнікі міліцыі і ДАІ з дапамогай мясцовых жыхароў адцягнулі аўтамабіль ад гаража. Будынак знеслі ў той жа дзень.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках