28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмер узяў удзел у пікеце беларускай амбасады ў ЗША

1

Акцыя, якая прайшла ў Вашынгтоне, была прысвечаная трэцяй гадавіне разгону Плошчы.

Як стала вядома charter97.org, яе ўдзельнікі выказалі салідарнасць з палітвязнямі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Акцыя была арганізаваная «Беларуска-амерыканскiм задзiночаннем» (БАЗА). У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі Amnesty International, а таксама кіраўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Дэвід Крэмер і прэзідэнт фонду «Мы памятаем» Ірына Красоўская.

Актывісты, якія сабраліся каля амбасады, трымалі беларускія бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты з патрабаваннем свабоды для палітвязняў і партрэты зніклых у 1999-2000 гадах беларусаў. Яны таксама раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі.

«На сённяшні дзень нам вядома пра 11 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца беларускімі ўладамі ў турмах і папраўчых установах. Гэтыя людзі павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, таму што былі затрыманыя выключна за мірнае выказванне сваіх палітычных ці іншых перакананняў», - заявіла намеснік старшыні Вашынгтонскага аддзялення БАЗА Алеся Кіпель.

«Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне абароны правоў чалавека, а таксама з'яўляецца адзінай краінай на тэрыторыі Еўропы і Цэнтральнай Азіі, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне», - дадаў прадстаўнік Amnesty International па Беларусі Вячаслаў Бортнік.

Арганізатары мітынгу перадалі пасланне ў беларускую амбасаду, у якім сярод іншага патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў, змяніць заканадаўства ў галіне свабоды аб'яднанняў, сходаў і волевыяўлення, а таксама ўвесці мараторый на выкананне ўсіх смяротных прысудаў.

19 снежня 2010 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

Затрыманні, допыты і арышты актывістаў апазіцыі працягнуліся некалькі месяцаў. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзесяткі збітых патрапілі ў бальніцы. У дачыненні да 46 лідараў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты распачалі крымінальныя справы, многія з іх трапілі ў турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, баючыся крымінальнага пераследу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках