28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піяніст з Еўрамайдана ўразіў сына Ленана

13

Музыка іграў на піяніна перад шэрагам байцоў «Беркута».

Шон Ленан, сын легендарнага ўдзельніка The Beatles Джона Ленана размясціў фатаграфію, зробленую ў цэнтры Кіева, у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». «Гэта фота музыкі, які іграе «Imagine» перад кардонам спецпадраздзялення міліцыі ва Украіне, дзівіць», - напісаў ён.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады Украіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, аднак пратэсты працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках