28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка застанецца ў Расеі на тыдзень?

50
Лукашэнка застанецца ў Расеі на тыдзень?

25 снежня Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

«Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 25 снежня ў Маскве сумесна з дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расеі з рабочым візітам, возьме ўдзел у пасяджэнні вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) саюзнай дзяржавы, паведамляе ў пятніцу прэс-служба Крамля.

Падчас асобнай размовы кіраўнікоў дзяржаў, а затым на пасяджэнні ВДС мяркуецца разгледзець асноўныя пытанні расейска-беларускага інтэграцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы далейшага паглыблення гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных сувязяў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Цяпер беларускі правадыр знаходзіцца ў Сочы. Пакуль невядома, ці вернецца ён у Беларусь да мерапрыемства ў Маскве.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках