5 траўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глуханямыя раздавалі расейскія сцягі менскім кіроўцам

115

У Менску зноў былі заўважаныя маладзёны, якія распаўсюджвалі сімволіку суседняй дзяржавы.

Пра гэта піша чытач charter97.org.

«21 снежня на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна ля Нацбанка тры чалавекі - 1 хлопец і 2 дзяўчыны - амаль 45 хвілін пасля 16.00 распаўсюджвалі расейскія сцяжкі. Яны выходзілі паміж радамі аўтамабіляў на праезную частку падчас чырвонага святла святлафора. Не магу сказаць было гэта за грошы або ў якасці падарунка. Думаю, што дастатковая колькасць аўто з'ехала са сцяжкамі.

Цікава, колькі экіпажаў ДАІ і аператараў кантролю абстаноўкі па камерах назірання ўпусцілі гэты момант», - піша ён.

Чытач адзначае, што паводле яго інфармацыі, сцягі Расеі раздавалі глуханямыя з Гомеля.

Адзначым, выпадкі распаўсюджвання сімволікі суседняй дзяржавы былі адзначаны ў Беларусі і раней - як у Менску, так і ў іншых гарадах.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках