26 красавiка 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч пабудаваў два катэджа ў Драздах

186

Пётр Пракаповіч на тое і «герой Беларусі», што зрабіў фактычна неймавернае.

Не сыходзячы з дзяржаўнай службы, ён прымудрыўся ўвайсці ў раку двойчы - атрымаць адразу два элітных ўчастка, кошт кожнага з якіх цяпер падбіраецца да двух мільёнаў даляраў, піша «Наша Нiва».

У пачатку стагоддзя ён стаў паўнавартасным жыхаром чынавенскага пасёлка ў Драздах, узяўшы ад дзяржавы зямлю памерам 0,15 га ў водаахоўнай зоне Свіслачы. Двухпавярховы жылы дом з падвалам і двума тэрасамі агульнай плошчай 370 квадратных метраў быў дабудаваны ў канцы 2004 года.

Пракаповіч не быў бы Пракаповічам, каб не папрасіў яшчэ зямлі, «на бульбу». І атрымаў-такі свае дадатковыя 670 м2 у стогадовую арэнду. Спачатку за агарод ў Драздах Пракаповіч-дачнік плаціў $30 у эквіваленце за год. Пасля некалькіх дэвальвацый, праведзеных Пракаповічам-банкірам, гадавая плата знізілася да $7 за год...

Зараз у катэджы, які знаходзіцца па суседстве з домам Віктара Шэймана жыве сын Пракаповіча Аляксандр.

А сам Пётр Пракаповіч засяліўся ў дом на вуліцы Вілейскай - цагляны двухпавярховы з халоднай прыбудовай, дзвюма тэрасамі, падвалам і летняй кухняй. Дарэчы, палову катэджа ён пару тыдняў таму перапісаў на дачку Людмілу. Гэты дом больш прасторны, чым у Драздах, яго агульная плошча 500 квадратных метраў.

Ашчадны чалавек ашчадны ва ўсім. Пракаповіч вырашыў не пераплачваць за архітэктурны праект. Калі паглядзець на фасады катэджаў банкіраў на Вілейскай, відаць, што дамы Пракаповіча і яго намесніка Паўла Калаура, якія стаяць побач, - аднолькавыя. Адрозніваецца толькі афарбоўка. А ўсё астатняе - ад плота да парэнчаў на тэрасе другога паверха - такое ж.

Вокны катэджа Пракаповіча выходзяць як раз на будоўлю былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Яго катэдж адзін з самых вялікіх у вёсцы. Калі глядзець па спадарожнікавай мапе, то ўчастак займае столькі ж месца, колькі чатыры суседнія. За плотам можна ўбачыць нешта накшталт мусульманскай «капліцы». На шкло акна на другім паверсе прылепленыя малюнкі, падобныя на Дзеда Мароза і Снягурку. Вось толькі шапка ў дзядулі нейкая занадта выцягнутая, высокая. Кадастравае агенцтва тым часам адказвае, што інфармацыя аб катэджы ў нацыянальным рэестры... адсутнічае. Усе суседнія дамы ёсць - а гэтага чамусьці няма.

Напісаць каментар 186

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках