4 траўня 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данькову далі 8 гадоў з канфіскацыяй

27
Данькову далі 8 гадоў з канфіскацыяй

Уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Такі прысуд абвешчаны 23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска, піша БелаПАН.

2 снежня дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць бізнесмена да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. Праз тры дні яму прад'явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Данькову інкрымінаванае здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных сямю артыкуламі Крымінальнага кодэкса: ухіленне ў перыяд са студзеня 2007 па верасень 2012 года ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры ў агульнай суме 918,1 млн. рублёў; арганізацыя і ўтрыманне ў 2011-2012 гадах службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у забаўляльнай установе, якая належыць яму, прытона для занятку прастытуцыяй, а таксама выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншымі асобамі, звязанае з атрыманнем выгады маёмаснага характару; унясенне службовай асобай заведама ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, падробка дакументаў, а таксама складанне і выдача загадзя ілжывых дакументаў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці; падробка іншых афіцыйных дакументаў, якія прадстаўляюць права, у мэтах выкарыстання такіх дакументаў самім выканаўцам ці іншымі асобамі, збыт такіх дакументаў, а таксама выкарыстанне заведама падложных дакументаў; дапамаганне ў фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай справе асобе, якая ўдзельнiчае ў справе; уцягванне жанчын у занятак прастытуцыяй з мэтай наступнага здабывання выгады ад заняткаў прастытуцыяй дадзенымі асобамі; захоўванне з мэтай рэкламавання і рэкламаванне парнаграфічнага матэрыялу, а таксама публічная дэманстрацыя відэафільма парнаграфічнага зместу.

Суд над Даньковым пачаўся 18 верасня ў закрытым рэжыме. Па словах сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасці прад'яўленых абвінавачванняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схілення да заняткаў прастытуцыяй.

Данькову далі 8 гадоў з канфіскацыяй. Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках