18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты забралі ноўтбук у магілёўскага актывіста

16
Міліцыянты забралі ноўтбук у магілёўскага актывіста

Супрацоўнікі міліцыі сказалі Антону Касцову, што хочуць азнаёміцца з яго ліставаннем.

Па словах актывіста ўчора раніцай да яго прыехаў намеснік начальніка Кастрычніцкага раённага аддзела міліцыі і запатрабаваў выдаліць суполку «Стоп страх». Антона Касцова папярэдзілі, што калі да вечара гэтага не будзе зроблена, то яго пакараюць штрафам да 50 базавых велічынь, перадае «Радыё Свабода».

«Суполку выдалілі, і я прыехаў у міліцыю, каб пра гэта сказаць, але на мяне ўсё роўна склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Потым мяне павезлі дадому. Са мной быў сам начальнік райаддзела міліцыі. Забралі ў мяне кампутар. У чацвер я павінен прыйсці зноў у міліцыю. Мне сказалі, што пры мне ноўтбук адкрыюць, азнаёмяцца з листаваннем у суполцы і аддадуць тэхніку назад», - паведаміў Антон Касцоў.

Акрамя праблем з міліцыяй, па словах актывіста, сёння ж яму патэлефанавалі з ваенкамата і загадалі прыйсці да іх 26 снежня.

Антон Касцоў адмаўляе сваю прыналежнасць да стварэння аб'яднання «Стоп-Страх» і адзначае, што на старонцы пакідаў толькі свае каментары.

Як было паказана ў сацсетцы «Вконтакте», суполка была створаная для правядзення штотыднёвых пратэстных акцый. Першая з іх - супраць падатку на аўто - запланаваная на 27 снежня. Аднак на дадзены момант доступу да суполкі няма.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках