18 траўня 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч у другім туры прайграе ўсім

12
Януковіч у другім туры прайграе ўсім

Рэйтынг дзейнага прэзідэнта Украіны не забяспечвае яму перамогі над магчымымі апазіцыйнымі кандыдатамі ў другім туры.

Пра гэта гаворыцца ў выніках даследавання, праведзенага Цэнтрам сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс» і сацыялагічнай групы «Рэйтынг», якія сведчаць аб тым, што калі б прэзідэнцкія выбары ва Украіне прайшлі ў бліжэйшую нядзелю, то 20,2% апытаных падтрымалі б цяперашняга кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча, 18,6% - лідара фракцыі «Удар» Віталя Клічко і 9,4% - лідара фракцыі «Бацькаўшчына» Аресеня Яцэнюка, піша «Інтэрфакс-Україна».

Яшчэ 7,1% аддалі б свой голас за народнага дэпутата Пятра Парашэнку, 5,1% - лідара «Свабоды» Алега Цягнібока, 4,5% - лідара Камуністычнай партыі Пятра Сіманенку, яшчэ 0,9% - лідара грамадскага руху «Украінскі выбар» Віктара Мядвечука.

Пры гэтым не бралі б удзел у выбарах 14,7%, яшчэ не вызначыліся - 13,9%. Акрамя таго, апытанне паказала, што калі б у другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйшлі Януковіч і Клічко, то за цяперашняга кіраўніка дзяржавы прагаласавалі б 25,2% апытаных, за Клічко - 42,7%. Пры гэтым, 19,6% - не бралі б удзелу ў другім туры, а 12,5% - не вызначыліся.

«Вынік другога тура сярод тых, хто будзе браць удзел у выбарах і вызначыўся з выбарам, складаў бы 63,3% супраць 36,7% на карысць Клічко», - сказана ў выніках даследавання. Калі б у другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйшлі Януковіч і Яцэнюк, то за цяперашняга прэзідэнта прагаласавалі б 25,8% апытаных, за Яцэнюка - 35%. Пры гэтым 24,4% - не бралі б удзел у другім туры, а 14,8% - не вызначыліся. У выпадку выхаду ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў Януковіча і Парашэнкі за цяперашняга прэзідэнта аддалі б свае галасы 25%, за Парашэнку - 33%. Яшчэ 25,7% не бралі б удзелу ў другім туры, а 16,3% - не вызначыліся. У выпадку ж выхаду ў другі тур Януковіча і экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі, якая цяпер знаходзіцца ў зняволенні, то за цяперашняга прэзідэнта прагаласавала б 26,6%, а за лідара апазіцыі - 32,1%. У выпадку, калі б апанентам цяперашняга кіраўніка дзяржавы ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў стаў Цягнібок, то за Януковіча аддалі б свае галасы 27,1 %, а за лідара «Свабоды» - 28,8%. Даследаванне праводзілася ў перыяд 7 - 17 снежня гэтага года, апытана 3200 рэспандэнтаў старэйшых за 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Статыстычная хібнасць - не больш за 1,8%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках