3 траўня 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра пераход на дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь

95
Пра пераход на дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь

Блогеры вырашылі дапамагчы адміністрацыі кіраўніка і распрацавалі свой варыянт указа аб пераходзе на дэмакратыю.

Нагадаем, учора Лукашэнка, сустракаючыся з кіраўніком так званай ЦВК, заявіў, што «перыяд дыктатуры сканчаецца, надыходзіць этап дэмакратыі».

Прапануем і вам азнаёміцца з указапраектам, які апублікаваў карыстальнік Facebook Ra Ha Chou:

Пра пераход на дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь

Указ №533 ад 3 снежня 2013 года.

У мэтах забеспячэння паступальнага і стваральнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама павышэння дабрабыту грамадзян:

1) Забяспечыць з 1 студзеня 2014 года ўсім фізічным і юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь права пераходу на дэмакратыю.

2) Тэрмін пераходу на дэмакратыю ўстанавіць да 1 красавіка 2014 года.

3) Усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь да 1 красавіка 2014 года належыць падаць у мясцовыя органы ўлады па сістэме «адно акно» заяву ўстаноўленага ўзору аб пераходзе на дэмакратыю, а таксама пералік дакументаў згодна з Дадаткам 1.

4) Пытанне аб пераходзе на дэмакратыю юрыдычных асоб з прыватнай формай уласнасці вырашаецца ў індывідуальным парадку мясцовымі органамі ўлады.

5) Пераход на дэмакратыю юрыдычных асоб з дзяржаўнай формай уласнасці і органаў дзяржаўнага кіравання вырашаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6) Устанавіць памер штрафу за адмову ад пераходу на дэмакратыю ў памеры: 500 базавых велічынь для фізічных асоб, 2000 базавых велічынь - для юрыдычных асоб.

7) Адказнасць за выкананне гэтага Указа ўскласці на Пракаповіча П.П.

8) Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Дадатак 1: Пералік дакументаў фізічных асоб для пераходу на дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь

1) Заява ўстаноўленага ўзору для пераходу на дэмакратыю.
2) Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і 2 натарыяльна завераныя копіі ўсіх старонак;
3) Ваенны білет (для ваеннаабавязаных);
4) Пасведчанне аб нараджэнні;
5) Медыцынская даведка з указаннем усіх прышчэпак і даты праходжання флюараграфіі;
6) Даведка аб даходах за тры папярэднія гады;
7) Даведка з месца працы;
8) Характарыстыка з месца працы;
9) Выпіска з асабовага рахунку (калі такога не маецца, даведка пра яго адсутнасць);
10) 3 фатаграфіі памерам 5х6;
11) Даведка аб членах сям'і;
12) Даведка аб падпісцы на газету «Дэмакратычная Беларусь»;
13) Квітанцыя аб аплаце дзяржаўнай пошліны ў памеры 20 базавых велічынь па афармленні пераходу на дэмакратыю грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
14) Квітанцыя аб аплаце пошліны за кампутарную рэгістрацыю ў памеры 1 базавай велічыні.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках