4 траўня 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Цалкам «закруціць» інтэрнэт - гэта перабор

20
Пуцін: Цалкам «закруціць» інтэрнэт - гэта перабор

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што новыя абмежаванні ў інтэрнэце ўводзіць не трэба.

Як паведамляе РІА «Новости», пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў падчас сустрэчы са студэнтамі-юрыстамі.

«У цэлым баланс знойдзены. Тыя абмежаванні, якія ёсць, яны ўжо ўведзеныя. Немагчыма звесці да нуля усю дзейнасць інтэрнэту», - адзначыў Пуцін і дадаў, што нельга «ўзяць цалкам і ўсе закруціць, як гэта прысутнічае ў іншых краінах». На думку расейскага прэзідэнта, «гэта відавочны перабор».

Як мяркуе кіраўнік дзяржавы, вырашаць пытанне рэгулявання інфармацыі ў інтэрнэце варта вельмі акуратна. «Інтэрнэт - гэта адна са сфер нашага жыцця, пляцоўка для зносін. Загнаць зусім яго ў пракрустава ложа і немагчыма тэхнічна, і няправільна маральна», - падкрэсліў Пуцін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках