4 траўня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сушко: Украінскі кіраўнік уцякае ад адказнасці

18
Аляксандр Сушко: Украінскі кіраўнік уцякае ад адказнасці

Адлятаючы ў Кітай, прэзідэнт Украіны спрабуе дыстанцыявацца ад адказнасці за ўсялякае развіццё падзей у сваёй краіне.

Такім чынам навуковы дырэктар Інстытута еўраатлантычнага супрацоўніцтва Аляксандр Сушко пракаментаваў сайту charter97.org візіт Віктара Януковіча ў Кітай.

«Гэта дзяржаўны візіт і ён быў запланаваны вельмі даўно. Але логіка паводзін кіраўнікоў такога тыпу як раз і дапускае дыстанцыяванне і адступленне. Гэта значыць, калі ў цябе праблемы дома, то з’едзь далей», - мяркуе экспэрт.

Аляксандр Сушко дадаў, што «падзеі могуць развівацца ў той ці іншы бок, але бос з'ехаў і не нясе адказнасці, а самае галоўнае - гэта максімальнае дыстанцыяванне».

«Гэта значыць з аднаго боку гэта даўно запланаваны візіт, а з іншага боку ён апынуўся цяпер вельмі дарэчы, таму што найменш камфортна Януковіч адчуваў бы сябе цяпер тут, калі б яму даводзілася ў штодзённым рэжыме сутыкацца з сітуацыяй, якая тут склалася. І, канешне ж, Януковіч шукае ў Кітаі грошы ў выглядзе крэдытаў, інвестыцый і нейкіх праектаў», - сказаў на заканчэнне навуковы дырэктар Інстытута еўраатлантычнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, учора стала вядома, што Віктар Януковіч не будзе скасоўваць візіт у Кітай 3-6 снежня праз сіттуацыю, што склалася ў краіне.

Фота: ukrinform.ua

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках