6 траўня 2024, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 шайбаў Міхаіла Грабоўскага ў гэтым годзе (Відэа)

1

Лепшыя «ўзяцці варот» у выкананні беларускага форварда ў адыходзячым 2013 годзе.

2013-ы выдаўся для МіГ-84 дваякім. Скамечаны сезон пасля лакаўту ў НХЛ пакінуў пасля сябе толькі горкія ўражанні. У сезон 2012/2013 за «Таронта» беларус закінуў 9 шайбаў і зрабіў 7 перадач з горшым паказчыкам карыснасці ў сваёй кар'еры «-10», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Бацька хакеіста казаў, што трэнер Рэндзі Карлайл выкарыстоўвае яго сына няправільна - таму выніковасць нізкая. Але ў «Мэйпл Ліфс» у прычынах разбірацца не сталі і выставілі Грабоўскага на драфт адмоваў, а потым і зусім выкупілі яго кантракт, які заканчваўся ў 2017 годзе.

Але доўгі час без працы Міхаіл не заставаўся - форварда падабраў «Вашынгтон». У складзе «Сталічных» Грабоўскі зноў расквітнеў і пачаў забіваць з новай сілай. За тры месяцы сезону 2013/2014 ён ужо закінуў 11 шайбаў і зрабіў 19 перадач, што ўжо перавысіла паказчыкі мінулага сезону ў «Таронта».

Але ў якім бы клубе Міша не гуляў, шайбы ў яго атрымоўваліся цудоўныя. Мы склалі рэйтынг лепшых шайбаў нашага суайчынніка ў гэтым годзе.

10-е месца

26 лютага. «Таронта» - «Філадэльфія».

9-е месца

24 студзеня. «Таронта» - «Пітсбург».

8-е месца

12 лістапада. «Каламбус» - «Вашынгтон».

7-е месца

22 сакавіка. «Таронта» - «Бафала».

6-е месца

28 кастрычніка. «Вашынгтон» - «Ванкувер».

5-е месца

23 снежня. «Анахайм» - «Вашынгтон».

4-е месца

25 студзеня. «Нью-Йорк Айлэндэрз» - «Таронта».

3-е месца

21 снежня. «Нью-Джэрсі» - «Вашынгтон».

2-е месца

8 снежня. «Нью-Йорк Рэйнджерс» - «Вашынгтон».

1-е месца

2 лістапада. «Флорыда» - «Вашынгтон».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках