6 траўня 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: Прызначэнне мітрапаліта Паўла - «мяккая сіла» Крамля ў дзеянні

25
Якаўлеўскі: Прызначэнне мітрапаліта Паўла - «мяккая сіла» Крамля ў дзеянні

Новы патрыяршы экзарх усяе Беларусі мае намер правесці ў БПЦ кадравую ратацыю.

Пра гэта заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы сайту charter97.org прызначэнне мітрапалітам Менскім і Слуцкім айца Паўла.

«У канцы мінулага года была прынятая новая дактрына знешняй палітыкі Расеі, якую называюць дактрынай Пуціна, галоўным у якой з'яўляецца такое паняцце, як «мяккая сіла» ці soft power. Гэта значыць мірнымі спосабамі ўзмацняць і пашыраць уплыў Расеі ва ўсім свеце. Адным з інструментаў гэтай «мяккай сілы» з'яўляецца Руская праваслаўная царква. Нечаканае для многіх прызначэнне сінодам РПЦ новым патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапаліта Паўла і ёсць праява гэтай «мяккай сілы», бо відавочна, што другая галава расейскага арла, якой з'яўляецца патрыярх, а не прэм'ер-міністр, сама вырашыла, каго прызначыць кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы - складовай часткі Маскоўскага патрыярхату РПЦ. Гэта значыць, там вырашылі, а не тут. Чакаецца, што мітрапаліт да праваслаўнага Раства ўжо застанецца ў Менску, і трэба так разумець, што менавіта 7 студзеня адбудзецца ўрачыстая перадача спраў ад мітрапаліта Філарэта мітрапаліту Паўлу», - сказаў аглядальнік.

Якаўлеўскі адзначыў, што па некаторых дадзеных, новы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мае намер правесці ў БПЦ, як кажуць, кадравую ратацыю.

«Як паведамляюць некаторыя крыніцы, з вялікай доляй верагоднасці «будзе падвергнуты аступяненню» шырока вядомы сваім уплывам настаяцель храма Усіх Святых у Менску айцец Фёдар. А таксама новы мітрапаліт павінен прывезці з сабой і новага асабістага сакратара, пасада якога пры мітрапаліце Філарэце набыла вялікае значэнне ў БПЦ. І хутчэй за ўсё, пасля перадачы спраў аднаго экзарха іншаму, адбудзецца і асабістая сустрэча мітрапаліта Паўла з Лукашэнкам», - дадаў палітычны аглядальнік.

Нагадаем, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел прыбудзе ў Беларусь да праваслаўнага Раства. Рашэнне аб прызначэнні мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла на служэнне ў Беларусь прыняў 25 снежня Святы сінод, які задаволіў прашэнне кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Філарэта сысці на супакой.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках