6 траўня 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каліфарніец уразіў сотню байкераў шоў са спеўнымі елкамі (Відэа)

9

Том БетДжордж, які працуе музычным дырэктарам у мясцовай кансерваторыі, наважыў адзначыць гэтыя Каляды па-асабліваму.

На сваім доме ён зладзіў неверагодную музычную ілюмінацыю з 70 тысяч лямпачак. Ідэя шоў прыйшла да яго вясной. Том БетДжордж дапамагаў арганізаваць танцавальнае шоў студэнтам, і налучыў на кампутарную праграму, з дапамогай якой можна рабіць цікавыя светлавыя пастаноўкі. Пазней ён наважыў выкарыстоўваць яе для ўласнага праекта, піша Daily News.

Проста ў сябе ў двары ён зрабіў 5-метровую гітару і 6-метровае фартэпіяна. Выраб гэтых гіганцкіх драўляных інструментаў заняў чатыры месяцы. «Я крыху перфекцыяніст - калі нешта раблю, то раблю гэта правільна», - тлумачыць энтузіяст.

Увогуле, цяпер ягонае каляднае святломузычнае шоў радуе мінакоў кожны вечар з 17:30 да 23:00. Як гэта нядзіўна, але суседзі на Тома БетДжорджа за штовячэрні шум і гам не злуюцца - бачылі, колькі ён уклаў у сваю працу намаганняў і ганарацца такім земляком. Паглядзець на дзіўнае шоў прыязджаюць гледачы нават з іншых гарадоў, піша NEWSru.com.

Да Тома БетДжорджа нават неяк прыехаў парад з 100 матацыклістаў ў шапках Санта-Клаўсаў, уручыўшы вынаходніку ганаровы трафей як падзяку за лепшую калядную ілюмінацыю ў рэгіёне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках