6 траўня 2024, панядзелак, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: Замежнікам патрэбныя цяпло і клопат

59
Чаргінец: Замежнікам патрэбныя цяпло і клопат

У Год гасціннасці, якім абвешчаны 2014-ы, беларусам трэба знаёміць турыстаў з архітэктурнай спадчынай.

Такое меркаванне БелТА выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

«Безумоўна, у нас ёсць вядомыя Мірскі і Нясвіжскі замкі. Але існуе мноства маёнткаў і палацаў, дзе ў свой час таксама давалі балі і прымалі гасцей. Нам трэба ствараць умовы, каб такія месцы былі прывабныя для турыстаў», - мяркуе Мікалай Чаргінец.

У якасці прыкладу ён назваў размешчаную ў вёсцы Сёмкава сядзібу менскага ваяводы Адама Хмары XVIII стагоддзя. Маёнтак называлі «другім Версалем», адзначыў Мікалай Чаргінец. Тут спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай, у свой час прыязджалі Янка Купала і Якуб Колас. «Можна было б такія месцы ўключыць у шырокую экскурсійную праграму. Турысты маглі б таксама атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды», - дадаў старшыня Саюза пісьменнікаў.

Мікалай Чаргінец мяркуе, што трэба звярнуць увагу на экалагічныя праблемы. «У прыватнасці, Браслаўскія азёры і Нарач - унікальныя, але, на жаль, яны забруджваюцца. Трэба, каб наша гасціннасць пацвярджалася справамі. Хочацца, каб чалавек прыехаў і мог адпачыць у добрых варунках», - дадаў ён.

«Разам з тым, мы пакуль яшчэ недастаткова ўмеем арганізоўваць знаходжанне ў нашай краіне турыстаў. Замежнікам патрэбныя цяпло і клопат. Але нам трэба навучыцца распавядаць пра сябе, паказваць сваю добразычлівасць», - адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў. Ён выказаў упэўненасць, што выкарыстанне такога падыходу ў працы з замежнікамі паспрыяе развіццю ў Беларусі індустрыі турызму.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках