9 траўня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы стварылі «электронны нос»

33
Беларускія навукоўцы стварылі «электронны нос»

Унікальны нанасэнсар здольны ўлоўліваць найбольш вытанчаныя пахі.

Ён можа вызначыць праз іх выбухоўку, наркотыкі ці нават захворванні, што развіваюцца. Памерам «электронны нос» нагадвае дыпламат, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Сістэма складаецца з паветраных мікрапомпаў і сістэмы датчыкаў, якія распазнаюць малекулы паху. Вячаслаў Хацько, прафесар кафедры мікра- і нанатэхналогіі БНТУ: «Мы збіраемся зрабіць наш прыбор больш адчувальным, з меншым спажываннем энэргіі і каб сам «электронны нос» быў крыху меншы за палову далоні».

Пакуль беларускі «электронны нос» існуе толькі на схемах. Праект узгаднілі на пятым беларускім касмічным кангрэсе. Стварэнне доследнага ўзору спецыялісты распачнуць цягам бліжэйшых двух гадоў. Для заканчэння праекта трэба Br4 млрд.

Фота: startforex.spb.ru

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках