19 траўня 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім авіякампаніям дазволілі наймаць пілотаў з Беларусі

60
Расейскім авіякампаніям дазволілі наймаць пілотаў з Беларусі

Заробак пілотаў у Расеі нашмат вышэй, чым у іх беларускіх калегаў.

Урад суседняй краіны ўхваліў папраўкі ў Паветраны кодэкс, якія дазваляюць авіякампаніям наймаць замежных пілотаў, і паставіў такім чынам кропку ў доўгай дыскусіі аб тым, ці патрэбныя Расеі пілоты-гастарбайтэры. Авіякампаніі неаднаразова скардзіліся чыноўнікам на дэфіцыт пілотаў, але тыя адкрылі неба для замежнікаў са скрыпам і пасля некалькіх гадоў затрымак. Папраўкі ў Паветраны кодэкс наўрад ці прывядуць да таго, што на рэйсах «Масква - Уфа» або «Пецярбург - Адлер» камандзіры лайнераў будуць гаварыць з пасажырамі з нямецкім ці французскім акцэнтам, але дакладна дапамогуць авіяперавознікам больш эфектыўна выкарыстоўваць свой парк лайнераў, піша Lenta.ru.

Праграма разлічана на 6 гадоў - да 2019 года. Плануецца прыцягваць да працы на расейскіх авіялініях да 200 прафесійных пілотаў у год, паведамляе «Піцер ТВ».

Недахоп кваліфікаваных лётчыкаў узнік у грамадзянскай авіяцыі Расеі праз тое, што з 1995 да 2009 года лётныя вучылішча працавалі ў абмежаваным рэжыме, выпускі вучэльняў не перавышалі 160 чалавек, што вельмі мала. Кожны выпускнік пры гэтым да моманту выпуску лётаў на двухматорным самалёце не больш за 60 гадзін пры норме ў 150. Наогул жа кожны год грамадзянскай авіяцыі патрабуецца папаўненне ў колькасці 1100-1500 чалавек лётнага складу.

Замежных пілотаў мяркуецца наймаць з краін Мытнага саюза, бо заробкі пілотаў у іх значна ніжэйшыя. Так у Расеі пілоты атрымліваюць ад 12 да 25 тысяч даляраў у месяц, у той час як у Беларусі і Казахстане - толькі 5-6 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках